У жодзішкаўскім “акенцы творчасці” – канцэртная праграма “Спяшаемся павіншаваць вас”, прысвечаная Абаронцам Айчыны. Забягаючы наперад, скажу: журы адзначыла цікавы сцэнарый імпрэзы.
Прагучалі кампазіцыі пра вайну, пра Радзіму, пра каханне. Мужчынам, што сабраліся ў зале, пасылалі свае песенныя віншаванні Алена Давыдзенкава, юныя артысткі Алена Кавяка і Ксенія Мізула, дзіцячая вакальная група. Выступала і юная Ангеліна Дудзінская, удзельніца дзіцячага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”, якая паспела “засвяціцца” ў міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” (атрымала дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакальна-харавая творчасць”).

Апублікавана ў Навiны

Шматлюдна было ў глядзельнай зале аддзела культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» 20 лютага – работнікі ўстановы запрасілі аднавяскоўцаў на канцэртную праграму, падрыхтаваную на раённы агляд-конкурс "Распахнем акенца творчасці", прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Апублікавана ў Навiны

Так называлася канцэртная праграма, якая прайшла 13 лютага ў сельскім клубе в.Лешчаняты.

Апублікавана ў Навiны

7 лютага ў сельскім клубе аг. Кушляны “Кушлянскі сельскі” прайшла канцэртная праграма «Мы аб родным краі песні спяваем» у рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

Апублікавана ў Навiны

Пад такой назвай прайшла 26 студзеня тэатралізаваная канцэртная праграма ў сектары культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры”. Спецыялісты ўстановы падрыхтавалі яе на раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”, які ў гэтым годзе прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году малой радзімы.

Апублікавана ў Навiны

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь