«Зямлі маёй куточак дарагі»

20.02.2020

Шматлюдна было ў глядзельнай зале аддзела культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» 20 лютага – работнікі ўстановы запрасілі аднавяскоўцаў на канцэртную праграму, падрыхтаваную на раённы агляд-конкурс "Распахнем акенца творчасці", прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прадстаўленая на суд гледачоў і журы праграма, цалкам адпавядала патрабаванням Палажэння аб яго правядзенні і прынесла прысутным шмат прыемных момантаў. Ваеннай тэме былі прысвечаны песні ў выкананні салісткі Н. Сырай і вакальнай групы хлопчыкаў. Нікога не пакінула абыякавым чытанне І. Антухевіч і А. Чайкоўскай, якое нагадала пра тое, колькі гора і пакут прынесла людзям вайна... Прызнаннем у любові да роднай Беларусі, свайго роднага кутка зямлі, прагучалі песні ў выкананні дуэта Сідаровіч, М. Кулінай, М.Пашука, дуэта І.Антухевіч і А.Адамовіч, жаночай фальклорнай групы. Як заўсёды, на вышыні былі юныя вішнеўскія артысты А. Дыро, А. Чайкоўская, М. Несцер, дзіцячая вакальная група. Кожны нумар канцэртнай праграмы, якая парадавала масавасцю ўдзельнікаў і суправаджалася тэматычнай відэапрэзентацыяй, цёпла прымаўся гледачамі. Трэба адзначыць, што жыхары аграгарадка ахвотна наведваюць Дом культуры, дзе для іх заўсёды гасцінна адкрыта “акенца творчасці” мясцовых артыстаў.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь