Народныя і ўзорныя калектывы дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”

Народны фальклорны калектыў в.Шутавічы

Кіраўнік – Н.І. Руткоўская, тэл.(01592)72562

чацвер: 09.30 -11.00, нядзеля: 09.30-11.00

Старэйшы народны калектыў Смаргонскага раёна. Сваю творчую дзейнасць калектыў пачаў у 1949 годзе пры Шутавіцкім сельскім Доме культуры. З 2013 года дзейнічае пры аддзеле культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры”. За высокі мастацкі ўзровень і выканаўчае майстэрства ў 1992 годзе яму прысвоена званне “народны”. Калектыў з’яўляецца носьбітам традыцый па адраджэнню святочнай каляндарнай абраднасці. У яго рэпертуары – песні свят народнага каляндара, сямейна – бытавога накірунку, беларускія народныя песні. 2005 год – удзел у запісу праграмы “Спявай, душа!” беларускага тэлебачання. 2006 год – удзел у раённым плэнэры носьбітаў песеннага фальклору “Кола святочных песень Смаргоншчыны”. У 2007 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з БелІПК выпушчаны кампакт – дыск з запісам абрадавых песень калектыву. У 2007 і 2011 годзе за ўдзел у абласным фестывалі фальклора “Панямоння жыватворныя крыніцы” калектыў узнагароджваны Дыпломамі III ст. у намінацыі “аутэнтычны фальклорны гурт”. У 2015 годзе ён стаў дыпламантам рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. У 2016 годзе з удзелам калектыву зроблены запіс праграмы “Наперад у мінулае” тэлеканала “Беларусь-3”.

Народны ансамбль песні і танца імя М.К.Агінскага

Кіраўнік – Лях А.П., тэл. (01592)45016

аўторак: 17.30-19.00, серада: 17.30-19.00

Ансамбль песні і танца створаны ў 1964 годзе на базе харавога і танцавальнага калектываў, якія дзейнічалі з 1947 і 1948 года. Вынікам плённай работы з’явілася прысваенне яму звання лаурэата II Усебеларускага фестывалю народнай творчасці “Беларусь – мая песня” і ўдзел у заключным гала-канцэрце ў Палацы Рэспублікі (2005г.) У 2006 годзе калектыў прыняў удзел у II абласным конкурсе народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, дзе быў узнагароджаны Дыпломам “За выканаўчае майстэрства і прапаганду лепшых твораў беларускага мастацтва”. У 2009 і 2012 годзе харавая група калектыва на абласным фестывалі Калядных песнапенняў “Слава в вышних Богу” (г.Ліда) узнагароджана Дыпломамі I ст. У 2011 годзе калектыў стаў дыпламантам X міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Коложский благовест”, Дыплом III ст. калектыў атрымаў на IY абласным фестывалі народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”. У 2014 годзе харавая група калектыва прыняла ўдзел у гала-канцэрце лепшых харавых калектываў духоўнага накірунку ў рамках “Дзён праваслаўнай культуры” і ў адкрыцці першага міжнароднага фестывалю акадэмічных хароў “Con anima” імя народнага артыста СССР і БССР В.Роўды (г.Мінск). У 2015 годзе ён быў запрошаны да ўдзелу ў 69 міжнародным фестывалі арганнай і духоўнай музыкі у г.Кашалін (Польшча), дзе быў узнагароджаны Дыпломам за ўдзел. У 2016 годзе танцавальная група калектыва ўзнагароджана Дыпломам I cт. у намінацыі “беларускі народны танец” на абласным конкурсе танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”(г.Карэлічы).У 2017 годзе харавая група прыняла ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле”(г.Мядзель), дзе была ўзнагароджана Дыпломам і памятным падарункам.

Народны фальклорны калектыў “Валэйчанка”

Кіраўнік – М.С.Будзько тэл.(01592)62160

серада: 14.00 – 15.30, чацвер:14.00-15.30

Народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” пачаў сваю творчую дзейнасць у 1976 годзе. У 1991 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Калектыў з’яўляецца носьбітам фальклорнай спадчыны рэгіёна. У яго рэпертуары больш за 100 беларускіх народных песень. Ён з’яўляецца дыпламантам III Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”(2004г.) і рэгіянальнага фестывалю “Песня Памежжа (2005г.). У 2007 годзе быў запрошаны да ўдзелу ў фестывалі фальклора і традыцыйных народных страў у г.Сувалкі (Польшча), а таксама стаў дыпламантам абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.У 2012 годзе калектыў прыняў удзел у абласным заключным канцэрце агляду-конкурсу “Фарбы Прынёманскага краю”. З яго ўдзелам здымалася праграма беларускага тэлебачання “Наперад у мінулае” ў 2012 і 2016 годзе. У 2015 годзе калектыў прыняў удзел у рэгіянальным туры абласнога фестывалю фальклора “Панямоння жыватворныя крыніцы” і быў узнагароджаны Дыпломам I ст. у намінацыі “аўтэнтычны фальклорны гурт”. У сувязі з 40-годдзем творчай дзейнасці ў 2016 годзе народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” быў узнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Нягледзячы на сталы ўзрост удзельніц, калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, з’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх святочных мерапрыемстваў.

Народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка”

Кіраўнік – А.В.Давыденкова тэл.(01592)90641

аўторак:18.30-20.00, нядзеля: 16.30-18.00

Народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” быў створаны ў 1998 годзе як фальклорны ансамбль песні і танца. У 2003 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Творчасць калектыва – лагічны працяг і развіццё культурных традыцый, якія сфарміраваліся на Смаргоншчыне на працягу стагоддзяў. Непаўторная музычна- абрадавая спадчына ўвасобілася ў канцэртных праграмах калектыва, аб’яднаўшы песню, музыку, танец. У рэпертуары – беларускія народныя песні, песні беларускіх аўтараў, народныя танцы Жодзішкаўскага рэгіёна. Калектыў прымаў удзел у шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях: 2005 год – заключны канцэрт абласнога тура Усебеларускага фестывалю народнай творчасці “Беларусь – мая песня”, удзел у XIII міжнародным фестывалі польскай і беларускай песні “Беласток – Гродна” (Польшча), а таксама ў міжнародным фестывалі “Памежная фіеста”(г.Лаздзіяй, Літва). 2006 год – лаурэат II ст. III-га рэгіянальнага фестывалю народнай песні “Песня Памежжа”(Астравецкі раён). 2008 год – удзел у міжнародным фестывалі народнай творчасці “Вянок дружбы”(г.Бабруйск). У 2011 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай падчас сельскагаспадарчай выставы – кірмаша Гродзенскай вобласці ў г.Мінску. У 2013 годзе быў запрошаны на першы сусветны фестываль мастацтва і культуры ў г.Алітус (Літва), дзе быў узнагароджаны Сертыфікатам і Граматай фестывалю, з’яўляўся ўдзельнікам Рэспубліканскага свята, прысвечанага Дню беларускага пісьменства (г.Быхаў). У 2017 годзе танцавальная пара калектыву (А.Давыдзенкава, А.Гіль) стала лаурэатам I ст. у сваёй узроставай групе на абласным фестывалі побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму”. Рэпертуар калектыва пастаянна папаўняецца новымі цікавымі вакальна-харэаграфічнымі кампазіцыямі. Удала падабраны рэпертуар, таленавітыя салісты прынеслі яму шырокую вядомасць не толькі на Смаргоншчыне, але і за яе межамі – калектыў з’яўляецца частым і жаданым госцем у суседніх раёнах Мінскай і Гродзенскай вобласцей.

Народны цымбальны аркестр імя А.Дзяругі

Кіраўнік – В.А. Грагоўская тэл.(01592)45016

серада:19.00-20.30, пятніца:19.00-20.30

Аркестр цымбалістаў г.Смаргоні быў створаны ў 1948 годзе заслужаным дзеячам культуры БССР А.А.Дзяругам, які з’яўляўся яго нязменным кіраўніком да 1973 года. А.А.Дзяруга – аўтар шэрагу песень і танцаў, якія выконваліся самадзейнымі калектывамі Смаргоншчыны. У 1964 годзе аркестру прысвоена званне “народны”. У яго рэпертуары – беларуская народная музыка, творы беларускіх кампазітараў, сучасныя творы. Аркестр прымаў удзел у абласных конкурсах, канцэртных праграмах у рамках I-га і II-га Рэспубліканскіх фестываляў народнай творчасці “Беларусь – мая песня”. У 2011 годзе інструментальная група аркестра ўзнагароджана Дыпломам “За паспяховы дэбют” на абласным фестывалі музыкі і песні “Зайграйце, музыкі!”(г.Ліда). У 2012 годзе аркестр прымаў удзел у заключным канцэрце раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенца творчасці”. У 2017 годзе за папулярызацыю беларускай музыкі і высокае выканаўчае майстэрства ўзнагароджаны Дыпломам III ст. у намінацыі “інструментальны ансамбль” на абласным фестывалі народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”(г.Ліда).

Народны тэатр лялек “Батлейка”

Кіраўнік – Т.У.Несцюрына тэл.(01592)92231

чацвер:17.30-19.00, нядзеля:17.30-19.00

Лялечны гурток пачаў сваю дзейнасць пры Залескім сельскім клубе ў 1983 годзе. У 1985 годзе за пастаноўку спектакля “Цар Ірад” яму было прысвоена званее “народны”. За час сваёй дзейнасці народны тэатр лялек “Батлейка” не страціў сваёй адметнасці, артысты пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку. У 2007, 2011, 2013, 2015, 2017 гадах тэатр з’ўляўся дыпламантам абласнога конкурса народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”. У 2015 годзе прадставіў на I-ы адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў “Чароўны свет батдейкі” новы спектакль “Жыццё ў гуках Паланэзаў” і быў узнагароджаны Дыпломам у намінацыі “Лепшы спектакль”. У гэтым жа годзе атрымаў Дыплом “За ўклад у развіццё тэатра батлейкі” на I-ым Рэспубліканскім калядным праваслаўным фестывалі батлеек“Нябёсы”(г.Мінск).У 2016 годзе на II-ім рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў узнагароджаны Дыпломам “За ўдалы творчы экперымент” і Дыпломам у спецыяльнай намінацыі “Батлейка – хіт”. На III-ім рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, які прайшоў 14 мая 2017 года ў аг.Залессе, народны тэатр лялек “Батлейка” узнагароджаны Дыпломам II ст. у катэгорыі “народны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
19 мая 2019 г. на V адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечныя тэатраў «Чароўны свет Батлейкі" народны тэатр лялек «Батлейка» за свой інтэрактыўны спектакль -комедию «Смаргонскі кірмаш» быў узнагароджаны дыпломам I ступені.

Народны тэатр гульні “Завадатар”

Кіраўнік – П.Ч.Гардзіенка тэл.(01592)46355

панядзелак: 17.00-18.30, серада: 17.30-19.00

У 2011 годзе тэатру гульні “Завадатар”, які дзейнічаў пры раённым метадычным цэнтры народнай творчасці, было прысвоена званне “народны”. Ён з’яўляўся ўдзельнікам шматлікіх абласных фестываляў і конкурсаў гульнёвых забаўляльных праграм, дзе майстэрства яго атрымлівала належную адзнаку. У 2006 годзе – Гран -пры абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці”(г.Воранава). У 2008 годзе – Гран-пры Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі 2008”. У 2009 годзе – Дыплом I ст. на абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці”(г.Воранава). У 2010 годзе – удзел у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур(г.Гродна). У 2011, 2014,2017 гадах – прадстаўляў праграму падчас Міжнароднага эканамічнага форуму “Паўночны вектар Гродзеншчыны”. У 2012 годзе – Дыплом за лепшую тэатралізаваную праграму на адкрытым абласным фестывалі гульні “Карнавал весялосці”(г.Воранава).У 2013 годзе прымаў удзел у Рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства (г.Быхаў). У 2014 годзе - Дыплом III ст. у намінацыі “Лепшая гульнёвая пазнавальная праграма” на абласным аглядзе-конкурсе культарганізатараў “На сонечнай палянцы”. У 2015 годзе –Дыплом у намінацыі “Лепшая аўтарская праграма” на V адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці”(г.Воранава).Народны тэатр гульні “Завадатар” аб’ядноўвае лепшых культарганізатараў раёна, з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам традыцыйнага раённага агляду-конкурсу “Гульнёвы калейдаскоп”.

Народны ансамбль народнай песні “Хутарок”

Кіраўнік – Д.М. Ковалева тэл(01592)46355

панядзелак:18.00-19.30, серада:18.00-19.30

Фальклорны калектыў “Хутарок” быў створаны ў 2000 годзе.У 2004 годзе яму было прысвоена званне “народны”. У рэпертуары ансамбля – народныя песні і танцы, песні беларускіх і рускіх аўтараў, фальклорныя замалёўкі. У 2006 годзе ён прымаў удзел у канцэртнай праграме лепшых творчых калектываў Смаргонскага раёна ў г.Красназнаменску Маскоўскай вобласці (у рамках святкавання Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Маскоўскай вобласці). У 2008 годзе ўзнагароджаны Дыпломам II ст. на рэгіянальным фестывалі народнай песні “Песня Памежжа”(Астравецкі раён). У 2011 годзе прымаў удзел у сельскагаспадарчай выставе-кірмашы Гродзенскай вобласці у г.Мінску. У 2012 годзе – у тэлевізійным праекце АНТ “Песні маёй краіны”. Дыплом II ст. атрымаў у 2013 годзе на рэгіянальным фестывалі народнай песні “Песня Памежжа” (Астравецкі раён). У 2015 годзе быў запрошаны да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных юбілею г.Вісагінаса (Літва). У 2016 годзе ўзнагароджаны Дыпломам II ст. у намінацыі “народны вакал, дуэты” на I –ым адкрытым фестывалі мастацтваў “Мы разам”(г.Мінск). Узнагароджаны Дыпломам I ст. у намінацыі “народны вакал, 25-30 гадоў” на Міжнародным конкурсе нацыянальных культур і фальклора “Народныя вытокі”, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка ў г.Сочы (Расія).

Узорны тэатр народнай песні “Кропелькі”

Кіраўнік – Ю.В. Решкевіч тэл(01592)90640

субота:16.00-17.30, нядзеля:13.30-15.00

Фальклорны дзіцячы калектыў “Кропелькі” пачаў дзейнічаць пры Валэйкавіцкім Доме фальклору з 1986 года і з’яўляецца пераемнікам абрадава-песенных традыцый народнага фальклорнага калектыва “Валэйчанка”. Вынікам плённай працы стала прысваенне яму ў 1998 годзе звання “узорны”. За час сваёй творчай дзейнасці калектыў узбагаціў свой рэпертуар мясцовымі народнымі гульнямі, побытавымі танцамі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі. Ён прымае актыўны ўдзел ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэгіёне. У 2010 годзе ўзорны тэатр народнай песні “Кропелькі” прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце паэзіі, прысвечаным 160-годдзю Ф.Багушэвіча.

Народная эстрадная студыя “Міраж”

Кіраўнік – І.П.Харко тэл.(01592)45016

аўторак:17.30-19.00, пятніца:17.30-19.00

Народная эстрадная студыя “Міраж” дзейнічае з 2002 года. У 2008 годзе ёй прысвоена званне “народная эстрадная студыя”. Мэта яе стварэння – развіццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, фарміраванне музычна-эстэтычнай культуры эстрадных выканаўцаў. За час сваёй дзейнасці студыя зарэкамендавала сябе творчым калектывам, у які уваходзяць таленавітыя выканаўцы горада. Сведчанне гэтаму – удзел у раённых і абласных фестывалях эстраднай творчасці, рэгіянальным фестывалі-конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”, у якіх удзельнікі студыі з’яўляліся дыпламантамі ў розных намінацыях. У 2012 годзе на XIY рэгіянальным фестывалі-конкурсе “Адна зямля” салісты студыі Э.Кулагін і М.Лайкоўская атрымалі Дыпломы III ступені. 2014 год быў насычаным для саліста Э.Кулагіна, які быў узнагароджаны Дыпломам III ст. у намінацыі “Эстрадныя спевы” у II этапе Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, прызам глядацкіх сімпатый на Y абласным адкрытым фестывалі эстраднай песні “І вечная вясна…”, Дыпломам III ст. на рэгіянальным фестывалі-конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”, а таксама стаў фіналістам тэлевізійнага праекта тэлеканала СТВ “Поющие города”. У 2015 годзе саліст студыі М.Пашук быў узнагароджаны Гран-пры на рэгіянальным фестывалі-конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”. У 2016 годзе Дыпломам II ст. на гэтым жа фестывалі ўзнагароджана салістка студыі І.Кулагіна. 20 февраля 2019г. Виктория Гневышева стала дипломантом 3 степени районного конкурса патриотической песни «Сердце земли моей». На V международном фестивале-конкурсе «Новые вершины 2019 » Эдуард Кулагин награждён Дипломом Лауреата II степени. Дипломом II степени и памятным подарком по решению профессионального жюри награжден Евгений Синикович.

Народны хор ветэранаў

Кіраўнік – Т.І.Валчанкова тэл.(01592)45016

аўторак:15.00-16.30, серада:15.00-16.30

Народны хор ветэранаў пачаў дзейнічаць пры дзяржаўнай установе культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” з 2017 года згодна рашэння калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама № 23 ад 20.12.2016г. з адначасовай зменай базы дзейнасці народнага хора ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”. На працягу ўсяго часу дзейнасці (з 1976 года) народны хор з’яўляўся адным з лепшых самадзейных калектываў Смаргонскага раёна. Любоў да песні цесна аб’яднала ветэранаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, для якіх песня стала надзейным спутнікам у жыцці. У рэпертуары хора – творы вядомых беларускіх і рускіх аўтараў, беларускія і рускія народныя, аўтарскія песні. Народны хор ветэранаў узнагароджаны Дыпломам “За духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”(сакавік, 2017г., г.Іўе). 16 марта 2019г. народный хор ветеранов был награждён дипломом «за духовное и патриотическое воспитание молодёжи, пропаганду песни и активное участие в областном фестивале ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны»» и ценными подарками.

Чытаць 2218 разоў Апошняя змена 23.08.2017

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика