«Куточак, сэрцу дарагі…»

13.02.2020

Так называлася канцэртная праграма, якая прайшла 13 лютага ў сельскім клубе в.Лешчаняты.

Праграма была падрыхтавана на раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці «Распахнем акенца творчасці». Удзельнікі канцэртнай праграмы, мясцовыя артысты, у чарговы раз парадавалі аднавяскоўцаў і журы агляду-конкурсу сваімі талентамі. У выкананні жаночай вакальнай групы прагучалі вядомыя песні беларускіх аўтараў, жартоўныя прыпеўкі, а таксама беларускія народныя песні. Выступленні юных удзельнікаў канцэрта А.Гелеш, Т.Калінінай, С.Берлін, А.Кажарновіча і Я.Арцёмчыка выклікалі ў прысутных нямала прыемных эмоцый. Кожны нумар праграмы быў прасякнуты цеплынёй і любоўю да роднай зямлі, да Беларусі, да сельскіх працаўнікоў. Асобным блокам прагучалі тэматычныя песні, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія выканалі ўсе ўдзельнікі канцэрта. Нікога не пакінуў раўнадушным верш «Акружэнец» (аўт.І.Данік), які прачытала І.Аўгусціновіч. Выступленне аматарскага калектыву Лешчаняцкага сельскага клуба стала яшчэ адным яркім сведчаннем таго, наколькі багатай на таленты з'яўляецца наша Смаргонская зямля!

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь