«Зіма за марозы, а мы за святы!»

01.02.2020

Пад такой назвай прайшла 26 студзеня тэатралізаваная канцэртная праграма ў сектары культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры”. Спецыялісты ўстановы падрыхтавалі яе на раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”, які ў гэтым годзе прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году малой радзімы.

У канцэртнай праграме былі прадстаўлены ўсе жанры аматарскай творчасці, якія атрымалі развіццё ў Доме культуры, таму яна атрымалася насычанай і цікавай. Глядзельная зала ўяўляла сабой “вясковы дом”, у якім гаспадыні, вядучыя праграмы, гасцінна сустракалі гасцей. Узгадваліся народныя традыцыі і абрады, гучалі народныя песні ў выкананні Юліі Віктараўны Грудзіна і Валянціны Васільеўны Жук. Удзельніцы аматарскага тэатра мініяцюр “Весялухі” прадставілі вясёлыя мініяцюры. Як заўсёды, парадавалі вакальнымі нумарамі жаночая вакальная група “Чараўніца” і саліст В.Кундро. Але цэлы шквал глядацкіх апладысментаў быў адрасаваны удзельніцам дзіцячага гуртка сольных спеваў “Вясёлыя ноткі” і мясцоваму юнаму артысту ў ролі “бравага марака”, якія прадставілі вядомую песню “На пабыўку едзе…” у сваім, дзіцячым бачанні. Невялікі салют і вакальная кампазіцыя “Беларусь мая, сінявокая” у фінале канцэртнай праграмы сталі яшчэ адным прызнаннем у каханні да сваёй малой Радзімы, да роднай Беларусі.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь