Распахнулася “акенца творчасці” і ў Кушлянах

07.02.2020

7 лютага ў сельскім клубе аг. Кушляны “Кушлянскі сельскі” прайшла канцэртная праграма «Мы аб родным краі песні спяваем» у рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

У гэтым годзе, агляд-конкурс прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, году малой Радзімы і 80-годдзю ўтварэння Смаргонскага раёна.
Канцэртная праграма, якую падрыхтавалі артысты Кушлянскага сельскага клуба, яшчэ раз атрымала нагляднае пацверджанне таго, колькі таленавітых людзей жыве ў аг. Кушляны. Удзельнікі праграмы імкнуліся паказаць нешта цікавае і запамінальнае, падарыць выдатны настрой гледачам. Артысты змаглі не толькі выказаць любоў да роднага краю, пры ўсім жанравым разнастайнасці нумароў, яны нібы гарманічна дапаўнялі адзін аднаго, дастаўляючы слухачам захапленне і замілаванне.
Канцэртная праграма была яркай, разнастайнай і насычанай, таму незабыўныя ўражанні і зарад станоўчых эмоцый атрымалі ўсе прысутныя.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь