Дасягненні

13 апреля 2019г в г.Гродно прошла областная выставка-конкурс декоративно-прикладного искусства «Велікодны падарунак». На которой были представлены работы талантливых мастеров народного творчества на пасхальную тематику. Конкурс проводился по номинациям: лучшая коллекция пасхальных яиц, открыток, корзин, панно, пасхальных верб. Лауреатом III степени в номинации «Лепшыя велікодныя кошыкі” был награждён народный мастер Беларуси Александр Мусский, который представлял Сморгонский район.


С 30 марта по 6 апреля 2019 года на сцене Минского Дворца культуры и спорта железнодорожников прошёл V Международный фестиваль-конкурс «Новые вершины 2019 ».
Статус фестиваля определяется географией участников и составом жюри и носит Международный характер. Каждый год фестиваль принимает творческие коллективы из России, Польши, Украины, Казахстана, Литвы, Латвии, Туркменистана и из семидесяти городов Беларуси. Количество участников достигает более 5000 конкурсантов. В конкурсной программе принимали участие как дети, так и взрослые, выступления которых оценивалось исключительно высококвалифицированным жюри в области эстрады и культуры, представителями международных делегаций.
В числе победителей фестиваля солисты народной эстрадной студии «Мираж» государственного учреждения культуры «Сморгонский районный центр культуры» (руководитель Инна Харко). Лауреатом II степени и памятным подарком награжден Эдуард Кулагин. Дипломом II степени и памятным подарком по решению профессионального жюри награжден Евгений Синикович.
С уверенностью можно сказать, что V Международный фестиваль-конкурс «Новые вершины 2019» стал для всех праздником музыки и творчества!!!


16 сакавіка народны хор ветэранаў дзяржаўнай установы культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" прыняў удзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны", які штогод праходзіць у г.Іўе. Калектыў быў узнагароджаны дыпломам «за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у абласным фестывалі ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»» і каштоўнымі падарункамі.


20 лютага Вікторыя Гневышава салістка народнай эстраднай студыі «Міраж» дзяржаўнай установы культуры « Смаргонскі раённы цэнтр культуры» стала дыпламантам 3 ступені раённага конкурса патрыятычнай песні «Сэрца зямлі маёй».


«Сто затей для друзей»

Структурные подразделения государственного учреждения культуры «Сморгонский районный центр культуры» приняли участие в областном смотре – конкурсе сюжетно-игровых программ «Сто затей для друзей».


Народная эстрадная студыя "Міраж"

III Міжнародны фестываль мастацтваў " BYFEST»

З 8 па 12 лістапада ў г. Мінску праходзіў III Міжнародны фестываль мастацтваў "BYFEST", у якім прынялі ўдзел і салісты народнай эстраднай студыі "Міраж" ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" Ірына Мачнева і Вікторыя Гневышава, якія сталі лаўрэатамі II-III ступеняў. Таксама, члены журы адзначылі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства нашых салістаў.

Фестываль з кожным разам пашырае свае межы і ў гэты раз удзел у ім прынялі прадстаўнікі Казахстана, Польшчы і Ізраіля.


«Современное медиапространство в контексте народного творчества».

З мэтай актывізацыі выкарыстання камп'ютарных і медыятэхналогій у практычнай і рэкламнай дзейнасці клубных устаноў, папулярызацыі сучасных інфармацыйных тэхналогій, развіцця і падтрымкі творчага патэнцыялу спецыялістаў, павышэння іх прафесійнага майстэрства і абмену вопытам у г. Гродна прайшоў абласны конкурс на лепшае прымяненне інфармацыйных тэхналогій у рабоце ўстаноў клубнага тыпу Гродзенскай вобласці «Современное медиапространство в контексте народного творчества».

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» таксама прыняў удзел у абласным конкурсе і атрымаў узнагароды ў розных намінацыях. Дыпломам 3-яй ступені ў намінацыі "Лепшая мастацкая фатаграфія” быў адзначаны Сяргей Юрэвіч, а Антон Варанішча, у гэтай жа намінацыі, атрымаў дыплом “за лепшую кампазіцыю". Дыплом 2-ой ступені ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сайта ўстановы " атрымалі спецыялісты Смаргонскага раённага цэнтра культуры, а дыпломам «за якасць выкарыстоўванага матэрыялу» быў узнагароджаны аддзел культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» ў намінацыі «Лепшая электронная прэзентацыя сельскай установы клубнага тыпу».

26 кастрычніка ў рамках правядзення абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў-тэатр мініяцюр сектара культуры і вольнага часу "Залескі Дом культуры" быў узнагароджаны дыпломам, як лепшы тэатр мініяцюр, а таксама за развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у аглядзе-конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў. Тэатр мініяцюр сектара культуры і вольнага часу «Крэўскі Дом культуры» адзначаны дыпломам «за артыстызм і гумар», а таксама за развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у аглядзе-конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў.


«Аll inclusive, або усё ўключана»

22 верасня ў г.п. Воранава адбыўся VI абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці»

Пачаўся фестываль з яскравага шэсця ўдзельнікаў свята, якія віталі жыхароў г.п. Воранава. Па традыцыі, шэсце ўзначальвала дзяўчына ў вобразе "Лялькі-Гульні", якая з'яўляецца сімвалам гэтага фестывалю. Нягледзячы на дождж і вецер фестываль сабраў на пляцоўцы амфітэатра шмат гледачоў, якія з нецярпеннем чакалі выхаду маляўнічых персанажаў. Разнастайнасць ідэй гульнёвых прадстаўленняў конкурснай праграмы прыемна здзівіла журы, а гасцей свята выдатна павесяліла.

У фестывалі прынялі ўдзел 10 творчых калектываў Гродзенскай вобласці. Наш раён на конкурсе прадставіла мастацкі кіраўнік сектара культуры і вольнага часу «Залескі Дом культуры»- Аксана Ліс з сюжэтна-гульнёвай праграмай «Аll inclusive, ці ўсё ўключана». У тэатралізацыі і правядзенні праграмы ўдзельнічалі работнікі Залескага Дома культуры, раённага цэнтра культуры і проста аматары гэтага вясёлага жанру. Дзякуючы Аксане, гледачы пабывалі на борце самалёта авіякампаніі "камфорт-Залессе", дзе весела правялі час з вясёлымі пасажырамі.

Калектыў Залескага Дома культуры быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі "сюжэтна-забаўляльная праграма для дарослых”, за ўдзел у адкрытым фестывалі гульні» Карнавал весялосці" і памятнымі падарункамі. Мы шчыра віншуем Аксану Ліс і яе творчы калектыў з перамогай!

Более подробная информация по ссылке Сёння ў Воранаве праходзіць адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці”

Более подробная информация по ссылке Сто затей для всех друзей Вороновщины (Фото)



26 мая народный ансамбль народной песни «Хутарок» государственного учреждения культуры «Сморгонский районны центр культуры» принял участие в Международном конкурсе исполнительских видов искусств «# Сябры», который проходил в рамках III Международного культурного проекта «#Leto Сябры» в г. Минске.

Народный ансамбль народной песни «Хутарок» (рук.- Дарья Ковалёва, аккомп.- Е.Ломать), в очередной раз доказал свой профессионализм и был удостоен дипломома Лауреата I степени.

4 мая ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў г. Мінска адбыўся гала-канцэрт XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». У гала-канцэрце прыняў удзел народны хор ветэранаў ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры», які годна прадставіў Сморгоншчыну і Гродзенскую воблась і быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата, каштоўнымі і памятнымі падарункамі.

21 красавіка ў ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» адбыўся абласны конкурс танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі». Танцавальная група народнага ансамбля песні і танца імя М. К. Агінскага пад кіраўніцтвам Паўла Рацько, была удастоена каштоўнага падарунка, а таксама дыплома I ступені ў намінацыі «Беларускі народны танец»(маладзёжная ўзроставая катэгорыя)за папулярызацыю харэаграфічнага майстэрства, удзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі».

18 апреля участницы кружка восточного танца «Ассель» ГУК «Сморгонский районный центр культуры» приняли участие в I Открытом региональном фестивале –конкурсе детского исполнительского мастерства «Зорны промень» в г.Ошмяны. Коллектив был награждён Дипломом III степени в номинации «Хореография». В номинации «Соло» Минич Мария и Ларионова Анастасия стали обладательницами дипломов III степени, а Нагель Вероника в этой же номинации получила диплом I степени. Руководитель коллектива Любовь Башлыкова была также награждена Дипломом “за подготовку участников”. Участницы кружка были награждены призами и символичными медалями конкурса.

  З 16 па 21 сакавіка 2018 года на абноўленай сцэне Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў праходзіць IV Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні 2018».

Статус фестывалю вызначаецца геаграфіяй удзельнікаў, складам журы і носіць Міжнародны характар. Кожны год фестываль прымае творчыя калектывы з Расіі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі, Туркменістана і з сямідзесяці гарадоў Беларусі. Колькасць удзельнікаў дасягае больш за 5000 канкурсантаў.

У конкурснай праграме прымалі ўдзел як дзеці, так і дарослыя, выступленні якіх ацэньвала выключна высокакваліфікаванае журы ў галіне эстрады і культуры, прадстаўнікі міжнародных дэлегацый.

У ліку пераможцаў фестывалю салісты народнай эстраднай студыі «Міраж» дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (кіраўнік Іна Харко).

Дыпломам I ступені і памятным падарункам узнагароджаны Эдуард Кулагін.

Дыпломам I ступені і памятным падарункам па рашэнні прафесійнага журы ўзнагароджана Кацярына Арловіч.

З упэўненасцю можна сказаць, што IV Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні 2018» стаў для ўсіх сапраўдным святам музыкі і творчасці!!!

17 сакавіка народны хор ветэранаў ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» прыняў удзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» ў г. Іўе. Калектыў быў узнагароджаны дыпломам за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі і актыўны ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Народны хор ветэранаў узнагароджаны Дыпломам “За духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (25 сакавіка 2017г., г.Іўе). Калектыў запрошаны да ўдзелу ў Y Рэспубліканскім вакальным конкурсе сярод ветэранаў “Песні Перамогі”.

Народны калектыў народнай песні “Хутарок” узнагароджаны Дыпломам I ст. у намінацыі “народны вакал, 25 – 30 гадоў” на Міжнародным конкурсе нацыянальных культур і фальклора “Народныя вытокі”, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка 2017 года ў г.Сочы (Расія).

Народны тэатр лялек “Батлейка” узнагароджаны Дыпломам за ўдзел у абласным фестывалі народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” (29-30 красавіка 2017г., г.Ліда). На III рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, які праходзіў 14 мая 2017 г. у аг.Залессе, народны тэатр лялек “Батлейка” узнагароджаны Дыпломам II ст. у катэгорыі “народны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Народны цымбальны аркестр імя А.Дзяругі за папулярызацыю беларускай музыкі і высокае выканаўчае майстэрства ўзнагароджаны Дыпломам III у намінацыі “інструментальны ансамбль” на абласным фестывалі народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”(21 мая 2017г., г.Ліда).

Танцавальная пара народнага калектыва народнай песні і танца “Вечарынка” (А.Давыдзенкава і А.Гіль) стала лаурэатам I ст. у сваёй узроставай катэгорыі на абласным фестывалі побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”, які праходзіў 28 мая 2017 г. на базе філіяла “Тарноўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

1-3 ліпеня 2017 года на Мядзельшчыне прайшоў Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”, у якім прынялі ўдзел 26 харавых калектываў з усёй Беларусі.Харавая група народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага адзначана Дыпломам за ўдзел і памятным падарункам.

Народны ансамбль народнай песні “Хутарок” узнагароджаны Пісьмом падзякі за ўдзел у III Міжнародным фестывалі беларускай песні і танца “Фэст”, які прайшоў 8 ліпеня 2017 года у г.Дагда (Латвія). фота.

Па выніках конкурса падворкаў “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі, які прайшоў на абласным адкрытым фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, Дыпломам III ст. у намінацыі “лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёстваў” узнагароджана дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”. Калекцыя работ была падрыхтавана майстрамі аддзела традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў”(заг.Т.Горбач)

Аддзел традыцыйнай культуры «Раённы Дом рамёстваў» з'яўляецца культурным дасугавым цэнтрам па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай народнай творчасці.

У 2017г. у рамках рэалізацыі праекта ЕС « Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый» былі праведзены навучальны семінар-трэнінг «Магія ткацтва», круглы стол «Мы адродзім ўзоры даўніны», свята народнай творчасці «Таямніцы бабулінага куфэрка», арганізавана «Творчая майстэрня. Залескія сувеніры». Партнёрамі «Раённага Дома рамёстваў» выступілі пярвічная арганізацыя «Сельчанка» ГА «Беларускі саюз жанчын»(Смаргонскі р-н) і Залескі сельскі Савет.

Быў набыты ткацкі станок для адраджэння аднаго з найстарэйшых відаў рамесніцтва - бранага ткацтва.

22 лютага на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама загадчык аддзела традыцыйнай культуры «Раённы Дом рамёстваў» Таццяна Зяновіч была ўзнагароджана ганаровай граматай за добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё культуры Гродзенскай вобласці.

Чытаць 1645 разоў Апошняя змена 23.05.2017

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика