“Выкідвай старое, каб набыць новае ды маладое!”

25.02.2020

25 лютага ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыва “Валэйчанка” прынялі ўдзел у святкаванні Загаўлін ў аг. Кальчуны.

Добрай традыцыяй у аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны стала праводзіць апошні вечар перад Вялікім постам па звычках нашых продкаў — спраўляць Загаўліны. Так і ў мясцовым Доме культуры ў Кальчунах сабраліся вяскоўцы і прыезджыя госці (сярод якіх былі і нашы дзяўчаты з “Валэйчанкі”), каб павесяліцца і папрасіць прабачэння адзін у аднаго за тое, што “саграшылі справай ці языком” – усё як у продкаў, якія не забываліся пра свае песні і танцы.
Пачаткам стала працэсія праз усю вёску з мэтай збору старых і непатрэбных рэчаў, каб іх пасля спаліць на вогнішчы.Затым, свята прадоўжылася ў Доме культуры.
Настрой у гледачоў і артыстаў быў выдатным. Мерапрыемства з забаўляльнай праграмай, гульнямі і конкурсамі дало сапраўды добры старт Вялікаму посту.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь