«Свята беларускіх гаспадынь»

27.07.2020

“…Калі б не было на Зямлі кветак, яна была б пустыннай і халоднай, а наша жыццё - серым і самотным.

Бо кожная кветка на Зямлі – гэта зорка, якая ўпала з неба. А кожная кветка на Зямлі, як і чалавек, непаўторная і цудоўная…” – такімі прыгожымі словамі распачалося “Свята беларускіх гаспадынь”, якое адбылося 26 ліпеня ў аг.Сінькі. Свята, якое ўжо трывала замацавалася ў гэтай мясцовасці і атрымала добры водгук сярод вяскоўцаў. У гэтым годзе яно было прысвечана кветкам, таму святочная пляцоўка была насычана цудоўным кветкавым водарам і ўпрыгожана цудоўнымі, непаўторнымі кветкавымі кампазіцыямі. Адкрыцём свята стала харэаграфічная кампазіцыя “Любімыя кветкі”, якую па майстэрску выканалі самыя юныя жыхары аграгарадка. Вядучыя свята – рэжысёр Сінькоўскага Дома культуры Святлана Бабенка і яе таленавіты памочнік Арцём Сафарэвіч (“садоўнік”) сабралі з удзельнікаў кампазіцыі (дзяцей у вобразах самых розных кветак) імправізаваны букет для ўсіх прысутных на свяце.
Удзел у святочных дзеях (конкурсах “Вянок гаспадароў”, “Песні аб кветках”, “Рамонак”, творчай абароне вуліц і вёсак) прынялі 7 каманд: вуліцы Школьная, Зялёная, Зарэчная аг. Сінькі, вёскі Сівіца, Каты, Паніззе, а таксама ДУА “Сінькоўскі яслі –сад- сярэдняя школа”. Трэба адзначыць, што конкурс для мужчын “Рамонак” падцвердзіў, што хоць яны і лічацца не такімі сінтэментальнымі, як жанчыны, але ўсё ж добра валодаюць звесткамі пра кветкі, іх назвы і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці. Прысутныя на свяце шчыра падтрымлівалі сваіх аднавяскоўцаў, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны і падпявалі артыстам, мясцовым і запрошаным – вакальнаму гурту Бялкоўшчынскага Дома культуры (кір.І.Кундро) і салістам народнай эстраднай студыі “Міраж” Смаргонскага раённага цэнтра культуры (кір.І.Харко).
Са святам вяскоўцаў павіншаваў старшыня Сінькоўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Антонавіч Пачыкоўскі, які заўсёды прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці рэгіёна.
Усе каманды – удзельніцы атрымалі падарункі ад КСУП “Сінькі” (дырэктар Жукоўскі Руслан Міхайлавіч) і дэпутата Смаргонскага раённага Савета дэпутаў 28 склікання, начальніка дарожнага будаўніча –рамонтнага ўпраўлення №134, ураджэнца в.Сівіца Сідаровіча Аляксандра Арсеньевіча.
Аформіць пляцоўку свята кветкамі, стварыць цудоўныя кветкавыя кампазіцыі ўдзельнікам дапамагла таленавіты спецыяліст КСУП “Сінькі” , актыўная ўдзельніца самадзейнай мастацкай творчасці Ірына Вароніна.
Свята ў Сіньках прайшло на добрым узроўні ў цёплай добрасуседскай, амаль сямейнай, атмасферы дзякуючы актыўнай падтрымцы усіх жыхароў рэгіёна і майстэрству арганізатараў. А цудоўныя кветкавыя букеты і кампазіцыі зрабілі яго яркім і непаўторным.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь