В ГУК «Сморгонский районный центр культуры» прошла школа клубной учёбы для руководителей

12.02.2020

12 лютага ў дзяржаўнай установе культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» прайшла школа клубнай вучобы для кіраўнікоў, хормайстраў і рэжысёраў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, а таксама кіраўнікоў гурткоў па жанрах, арганізаваная спецыялістамі аддзела метадычнай работы.

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія датычацца арганізацыі работы калектываў і гурткоў у бягучым годзе. Вопытам планавання і правядзення рэпетыцыйных, індывідуальных і групавых заняткаў падзялілася кіраўнік узорнай вакальнай групы эстраднай песні «Радасць» дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Вераніка Францаўна Бурынская. Былі праведзены практычныя заняткі, якія тычацца правільнасці вядзення неабходнай дакументацыі ў калектыве. Школа клубнай вучобы стала чарговым мерапрыемствам, накіраваным на павышэнне прафесійных ведаў работнiкаў клубных устаноў раёна.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь