«Жыву і дыхаю, мой край, табою»

26.12.2019

Вечарам 26 снежня жыхары аграгарадка Жодзішкі завіталі ў Дом культуры, каб атрымаць зарад добрага настрою і адпачыць.

У канцэртнай праграме «Жыву і дыхаю, мой край, табою» прагучалі новыя і даўно ўсім вядомыя, любімыя песні. Іх выканалі А.Давыдзенкава, К.Варанішча, М.Пашук. Сагрэлі сэрцы слухачоў і нестарэючыя папулярныя хіты мінулых гадоў у выкананні вакальнага ансамбля “Настальгія” выкладчыкаў ДУА “Жодзішкаўская дзіцячая школа мастацтваў”. Аўтарскія вершы на калядную і навагоднюю тэматыку прачытала Т.Дамашэвіч. Кожны нумар канцэртнай праграмы прысутныя сустракалі цёплымі апладысментамі. Нягледзячы на непагадзь на вуліцы, у зале панавала цёплая і душэўная атмасфера, і нават пасляч заканчэння канцэрта вяскоўцы не спяшаліся разыходзіцца.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь