«25 гадоў на крылах песні!»

27.09.2019

27 верасня ў Залескім Доме культуры адбыўся юбілейны вечар вакальнага гурта "Залеснянка". 27 сентября в Залесском Доме культуры состоялся юбилейный вечер вокальной группы «Залеснянка».

За гады творчага жыцця, калектыў упрыгожваў не толькі канцэртныя праграмы Залескага Дома культуры, але і з'яўляўся пастаянным і актыўным удзельнікам гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. У рэпертуары калектыву-самыя розныя песні: беларускія народныя, песні савецкіх кампазітараў і народныя песні ў сучаснай апрацоўцы. 5 гадоў кіраўніком калектыву З'яўляецца Лілія Мураўская, якая займаецца падборам рэпертуару, прыдумляе і ўвасабляе сцэнічныя нумары і вобразы.
На юбілейным вечары сабралася шмат гледачоў, сярод якіх прысутнічалі і ганаровыя госці, якія ў той, ці іншы перыяд працавалі з вакальнай групай "Залеснянка", прадстаўнікі аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама, старшыня Залескага сельскага Савета. Кожны з іх прыйшоў з падарункамі і віншаваннямі. Удзельнікі вакальнай групы «Залеснянка» падзякавалі ўсіх, хто прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі юбілейнага вечара, усіх гасцей за цёплыя словы і падарункі, за дружныя апладысменты. Было вельмі прыемна, што дзеля гэтага вечара госці прапусцілі "Давай пажэнімся», і «Пусть говорят», што «Судьба человека» залежыць ад таго , што «Звёзды сошлись», але мы то ведаем, што «Здорово жить» нават не ў "Доме 2", а ў доме, дзе гучаць песні!

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь