Народны фальклорны калектыў в. Шутавічы

23.08.2019

23 жніўня ў аддзеле культуры і вольнага часу «Сінькоўскі Дом культуры» адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка з народным фальклорным калектывам в.Шутавічы.

Канцэртная праграма «Фартушок бяленькі, сярпочак навенькі» пачалася ў фае Дома культуры з агульнага карагода «Ой, лука ж ты мая».Затым канцэрт працягваўся ў музейным пакоі , дзе жанчыны спявалі жніўныя і дажыначныя песні, а вядучая распавядала пра прылады працы для апрацоўкі збожжа. Выконваліся мясцовыя фальклорныя песні: «А чыё ж гэта жыта», «Ой, пайду дарогаю», «Нашы жнейкі маладыя» і іншыя. Падчас праграмы была праведзена пазнавальная віктарына «Назад, у мінулае»,падчас якой прысутныя прыпаміналі даўнейшую сялянскую працу, вясковае жыццё. Гучалі мясцовыя прымаўкі і прыказкі пра жніво і хлеб.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь