Жыву і дыхаю, мой родны край, табою!

11.08.2019

У аграгарадку Вішнева 11 жніўня прайшоў канцэрт аматарскіх калектываў.

11 жніўня 2019 года работнікі Вішнеўскага Дома культуры запрасілі жыхароў аграгарадка Вішнева на канцэрт аматарскіх калектываў "Жыву І дыхаю, мой родны край, табою!". Вядучая праграмы Ірына Антухевич прадставіла аднагодкаў Гродзенскай вобласці - Віктара Брылеўскага і Таісію Шэкала. Выдатны летні настрой стваралі Наталля Сырай, Наталля Русак, Максім Пашук, дуэт Марыны Лукша і Ірыны Антухевич, а таксама ўдзельнікі гуртка сольнага спеву Дзіяна Цыркуновіч, Маргарыта Несцер і Дамініка Суворава. На працягу ўсяго канцэрта гледачы падпявалі артыстам і пускаліся ў скокі. Усе прысутныя атрымалі велізарны зарад бадзёрасці і адпачылі ад хатніх клопатаў.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь