«Валэйкавіцкі баравік»

28.07.2019

28 ліпеня жыхары і госці в. Валэйкавічы і прылягаючых вёсак сабраліся на свята "Валэйкавіцкі баравік", якое праходзіла тут ужо другі раз.

У словах вядучых, у музычных нумарах, якія гучалі ў выкананні народнага фальклорнага калектыву "Валэйчанка" скразной ніткай гучала ўдзячнасць і любоў да роднай зямлі, да навакольных месцаў, сярод якіх-багатыя грыбныя лясы. Грыбы і былі "галоўным героямі" свята. Яны прысутнічалі ў стравах на выставах, якія былі прадстаўлены на чатырох імправізаваных падворках: "Лысая гара», «Лес Базарэўскі», «Сасновы Бор», "Пабалі", у тэатралізаваным прадстаўленні, песнях, гульнях і конкурсах. Пераможцамі конкурса на лепшую арыгінальную страву з грыбоў сталі Яніна Стурліс, Наталля Паўлянок, Аляксандра Харко, Галіна Раціна, Дыяна Корсак. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі і прызамі. Парадавалі гледачоў выступленні артыстаў з Сольскага Дома культуры і Кушлянскага сельскага клуба, а таксама прафесійнага спевака, аўтара песень і шоўмена Дзяніса Дзямідава.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь