“Жыву і дыхаю, мой край, табою!”

21.06.2019

21 чэрвеня, нягледзячы на праліўны дождж, жыхары аграгарадка Жодзішкі сабраліся ў Доме культуры, каб атрымаць зарад добрага настрою і адпачыць у апошні вечар працоўнага тыдня.

Канцэртная праграма “Жыву і дыхаю, мой край, табою!” была падрыхтавана аматарскімі калектывамі мастацкай творчасці аддзела культуры і вольнага часу “Жодзішкаўскі Дом культуры” і філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка – клуб”. Прагучалі як сучасныя хіты, так і любімыя ўсімі беларускія народныя песні ў выкананні А.Давыдзенкавай, А. Варанішча, М.Пашука, А. Гіля, Р.Балабы, жаночага вакальнага калектыву з в.Сасноўка. Кожны нумар гледачы віталі бурнымі апладысментамі. Але больш за ўсё авацый сабралі самыя юныя ўдзельніцы праграмы-Ксенія Мізула і Алена Кавяка. А шум дажджу за сценамі Дома культуры толькі дадаў яшчэ больш выгоды для душэўнай і цёплай сяброўскай атмасферы, якая панавала ў зале.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь