“Спявайце, радуйце, жывіце, дарыце подых цеплыні!..”

31.05.2019

З цеплынёй і ўдзячнасцю ўспаміналі падчас вечарыны ўдзельніц калектыву, якія стаялі ля самых яго вытокаў.

Так называлася юбілейная вечарына, прысвечаная 70-годдзю народнага фальклорнага калектыву в. Шутавічы, якая адбылася 31 мая ў аддзеле культуры і вольнага часу "Сінькоўскі Дом культуры". Старэйшы на Смаргоншчыне калектыў пачаў сваю творчую дзейнасць у далёкім 1949 годзе пры Шутавіцкім Доме культуры. Аб'яднала жанчын, натхніла на творчасць, дала магчымасць дарыць выдатныя песні людзям любоў да народнай песні. З цеплынёй і ўдзячнасцю ўспаміналі падчас вечарыны ўдзельніц калектыву, якія стаялі ля самых яго вытокаў. Адна з іх, цудоўная жанчына і выдатная спявачка Соф'я Юльянаўна Жабінская, прыняла ўдзел у мерапрыемстве і ахвотна падзялілася сваімі ўспамінамі. А песні ў яе непаўторным выкананні выклікалі сапраўдныя авацыі ў зале. Са словамі віншавання да ўдзельніц калектыву звярнуліся галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта М. К. Клуйша, старшыня Сінькоўскага сельвыканкама С. А. Пачыкоўскі. Музычныя прывітанні прагучалі ад калектываў ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры": салісткі народнага ансамбля песні танца імя Агінскага і народнага хора ветэранаў Т. Валчанковай і саліста народнай эстраднай студыі "Міраж" А. Багданава.

А песням, якія выконвалі ўдзельніцы калектыва-юбіляра, падпявалі ўсе прысутныя ў зале, бо гучалі яны ад усёй душы і закраналі сэрцы сваёй шчырасцю і цеплынёй.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь