“Дарогай дабра”

07.03.2019

У клубных установах раёна працягваецца прагляд канцэртных праграм, падрыхтаваных на раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці "Распахнем акенца творчасці".

7 сакавіка, напярэдадні выдатнага вясновага свята-Дня жанчын, сваю праграму пад назвай “Дарогай дабра” прадставіў аддзел культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры”. Увазе гледачоў і журы агляду-конкурсу была прадстаўлена змястоўная тэматычная праграма, якая ўключала ўсе жанры, якія атрымалі развіццё ў Доме культуры. Чысцінёй выканання і сваёй непаўторнасцю парадаваў народны фальклорны калектыў д. Шутавічы, які выканаў беларускія народныя песні «Ой, палі» і «Сакалочки – сакалы». Новы цікавы рэпертуар падрыхтаваў жаночы вакальны гурт “Медуніцы”, уключыўшы ў яго як песні, прысвечаныя роднай Беларусі, сваёй малой радзіме, так і творы сучасных аўтараў, адрасаваныя ўсім жанчынам, прысутным у зале. З гумарам і запалам прагучала чытанне «Нетрадыцыйныя лекі» (аўтар В. Андронава) у выкананні А. Леановіч і С. Шчаснай. Бурнымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікаў дзіцячага фальклорнага гурта “Буслянка”, удзельнікаў дзіцячых гурткоў сольнага спеваў і мастацкага чытання, салістаў С. Бабенка, В. Аўгусцінавіч, З. Варпаховіч. А завяршэннем канцэртнай праграмы стала вакальная кампазіцыя “Дарогай дабра” у выкананні ўсіх самадзейных артыстаў. З цёплымі словамі ўдзячнасці і віншавання са святам да артыстаў і ўсіх прысутных у зале жанчын звярнуліся начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Т. М. Ражэва і старшыня Сінькоўскага сельвыканкама С. А. Пачыкоўскі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь