“Жаночай цеплынёй увесь свет сагрэты!”

07.03.2019

Дзякуючы жанчыне свет становіцца дабрэйшым, а чалавечыя адносіны цяплейшымі.

А колькі важных і патрэбных прафесій, дзе неабходныя менавіта жаночыя рысы характару: цярпенне, міласэрнасць, чуласць, клапатлівасць, стараннасць, здольнасць ствараць утульнасць, зручнасць і прыгажосць! Менавіта за гэтыя якасці, а таксама за добрасумленную працу на сваіх працоўных месцах былі выказаны шчырыя словы падзякі на святочнай сустрэчы, якую 5 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, арганізаваў Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт у Палацы шлюбаў. На сустрэчу былі запрошаны прадстаўніцы цудоўнай паловы, якія працуюць у самых розных галінах народнай гаспадаркі і якімі па праву можа ганарыцца Смаргоншчына. У перадсвяточны вясновы дзень, напоўнены святлом жаночых усмешак і ззяннем шчаслівых вачэй, на сустрэчу, адклаўшы паўсядзённыя справы ўбок, завіталі прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва. Са словамі віншавання да жанчын звярнуліся старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Г. В. Харужык, пракурор Смаргонскага раёна А. А. Клышэвіч, камандзір Смаргонскай пагранічнай групы М. В. Бутранец, намеснік старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Г. П. Бычко. Усім жанчынам былі ўручаны прыгожыя букеты першых вясновых кветак. Творчым дадаткам да іх стала канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел самыя таленавітыя дзеці Смаргонскага раёна: цымбалістка А. Ванеева, узнагароджаная заахвочвальнай прэміяй спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Па падтрымцы таленавітай моладзі”, флейтыст К. Гаўроў (ДУА “ Смаргонская ДШМ ім.Агінскага”) і баяніст В. Рэшкевіч (ДУА “Сольская ДШМ”), якія атрымалі заахвочванне спецыяльнага фонта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Па падтрымцы таленавітай моладзі”, а таксама юны саліст Р. Шурпо (ДУА “Смаргонская ДШМ ім.Агінскага”), саліст ваеннага аркестра в/ч 2044 А. Крывянкоў, таленавіты акардыяніст А.Шунько (ДУА “Сольская ДШМ”), салісты народнай эстраднай студыі “Міраж” І.Кавальскі, Ю.Вутовіч, Я.Сініковіч, І.Харко, Д.Кавалёва, дуэт І.Кундро і Л.Падляшчук сектара культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры” (ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”). У зале панавала цёплая творчая атмасфера - бо кожны канцэртны нумар быў прасякнуты цеплынёй і ўдзячнасцю да жанчыны!
Адметна, што наша сёняшняя сустрэча адбываеццаа у Год малой радзімы, якім аб’яўлены ў Беларусі бягучы год. І таму распачнём віншаванне мы, напэўна, з прадстаўніц адной з самых адказных і такіх неабходных для кожнага чалавека галін народнай гаспадаркі, як сельская гаспадарка.
Мы спадзяёмся, што наша сёняшняя сустрэча дазволіць вам хоць на некаторы час пазбавіцца ад паўсядзённых працоўных турбот і хатніх клопатаў, а першыя веснавыя кветкі і наступны музычны падарунак ад Аляксея Крывянкова, саліста ваеннага аркестра вайскавой часці 2044!

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь