“Зямля пад беламі крыламі”

05.03.2019

1 сакавіка работнікі сектара культуры і вольнага часу “Лылойцінскі Дом культуры” запрасілі аднавяскоўцаў і журы раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці на канцэртную праграму пад назвай “Зямля пад белымі крыламі”.

Праграма уключала ў сябе чатыры тэматычныя блокі:”Прывітальны”, “Люблю мой край, старонку гэту...”, “Нязгасна памяць пакаленняў” і “Гэтай зямлі мы адданы навекі”. У кожны з блокаў былі ўключаны канцэртныя нумары, якія адпавядалі яго тэме. Шчырымі апладысментамі сустракалі гледачы мясцовых артыстаў: салістаў Н.Тапуць, Г.Корвель, Н.Емельян, М.Гладушка, М.Пашука. А удзельнікі дзіцячага гуртка сальных спеваў не толькі парадавалі сваімі спевамі, але па-майстэрску выканалі танцавальную замалёўку, на якую запрасілі ўсіх прысутных. Самы маленькі ўдзельнік канцэртнай праграмы Мацвей Фадзееў з імпэтам прачытаў вершаваную казку В.Высоцкай “Залатое яечка”. А Г.Свірская і Г.Корвель парадавалі мініяцюрай “Суседкі”.
Канцэртная праграма прыйшлася да спадобы вяскоўцам, якія доўга не хацелі адпускаць артыстаў са сцэны.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь