“Куточак сэрцу дарагі…”

01.03.2019

Так назвалі сваю канцэртную праграму, падрыхтаваную на раённы агляд- конкус па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці” работнікі Лешчаняцкага сельскага клуба, паглядзець якую ў апошні дзень лютага запрасілі аднавяскоўцаў і журы агляду-конкурсу.

У невялічкай утульнай зале сельскага клуба, старанна упрыгожанай таленавітымі рукамі вясковых майстрых, гасцей чакала творчая справаздача мясцовых самадзейных артыстаў, якія пастараліся на славу. Кожны нумар канцэртнай праграмы адпавядаў тэме агляду-конкурсу, які ў гэтым годзе прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шчырымі апладысментамі сустракалі прысутныя самадзейных артыстаў: прыгожых жанчын - удзельніц жаночай вакальнай групы, якія цудоўна выканалі некалькі добра вядомых песень і якім падпявала ўся зала, юных удзельнікаў гурткоў сольнага спявання і мастацкага чытання, саліста М.Кротава. Таленавітая чытальніца і самадзейная” тэатралка” Н.Буйноўская з густам прачытала гумарыстычны верш “Гаспадар”, а потым разам з удзельніцамі жаночай вакальнай групы прадставіла гумарэску “Як жонка на базары мужа прадавала”(аўтар –І.Івашкевіч). У зале панаваў добры творчы настрой, і гледачы, і артысты атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Адметна, што ў летні час работнікі клуба маюць намер парадаваць сваім выступленнем жыхароў аддаленых вёсачак рэгіёна.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь