Сёння ў філіяле «Раённы Дом рамёстваў» прайшоў выдатны майстар-клас па саломапляценню. Яго правяла носьбіт нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, майстар народных мастацкіх рамёстваў - Наталля Віктараўна Логач.
Занятак адбыўся ў рамках абласнога праекта «Яднаемся рамёствамі: вучымся разам з дзецьмі». Да творчага працэсу далучыліся сем'і Жалевіч, Расошка, Болзан і Кавяза. Мамы разам з дзецьмі з запалам узяліся за справу, паспяхова далі рады няпростаму заданню, а дасведчаны майстар дапамог давесці працу да канца!
Супольная творчасць падарыла ўсім выдатны настрой. Жадаем удзельнікам новых натхняльных момантаў і нагод цешыць сябе і блізкіх гэтак жа хораша!




