Як стварыць прыгажосць з таго, што дорыць прырода? Адказ на гэта пытанне атрымалі першакласнікі Залескай школы на майстар-класе, прымеркаваным да Тыдня бацькоўскага любові. Народны майстар Беларусі па ткацтву Н.В. Кенько і майстар па традыцыйнай ляльцы М.В. Зенкевіч з Раённага Дома рамёстваў навучылі дзяцей складаць стылёвыя букеты з траў і сухацветаў.
Дзеці з цікаўнасцю слухалі аповед пра нарыхтоўку прыродных матэрыялаў і з натхненнем узяліся за працу. Творчы працэс так захапіў школьнікаў, што яны ўжо плануюць новыя сустрэчы - будзем рады бачыць дзяцей у гасцях у Хаты рамёстваў!




