Музей у чамадане. Гісторыя адной рэчы. Кошык

21.08.2026

КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ

Музей у чамадане. Гісторыя адной рэчы. Кошык - такую пазнавальную праграму падрыхтавалі спецыялісты Лылойцінскага сельскага клуба 

Самая ўніверсальная і неабходная рэч у хатняй гаспадарцы, канешне, кошык. Круглы год ён вельмі запатрабаваны: калі гэта вялізны кош - носім у ім сечку кароўкам; кошык з накрыўкай - ваненка - патрэбен для захоўвання кобасак, схаваных у свірне; розныя па памерах лазовыя - каму які па сіле - бяром у грыбы ці на бульбу

Караневік - кошык, сплецены з карэньчыкаў ядлоўцу, выкарыстоўваем для доўгачасовага захоўвання журавінаў; а вось прыгожанькія невялічкія - для «свянцонкі» і дзеткам «у жакі»

А ёсць зусім маленькія, як цацачныя - выкарыстоўваем пад цукеркі або дробныя жаночыя «скарбы». Зразумела! Самая незамянімая і запатрабаваная рэч - наш родненькі кошык. Любі сваё, роднае!

#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь