Падчас мерапрыемства прагучалі музычныя кампазіцыі ад удзельнікаў гуртка дзіцячых сольных спеваў і самадзейных артыстаў Дома культуры. Пазітыўная сцэнка «унук і бабуля» рассмяшыла і разнастаіла праграму. У рамках святочнай праграмы былі вызначаны «галоўны знаўца» і «галоўны асілак» аграгарадка.