"День Победы" через:
00

Раённы Дом рамёстваў запрашае!

03.06.2021

2 чэрвеня супрацоўнікі аддзела традыцыйнай культуры гасцінна сустракалі вучняў з ДУА “Гімназія г. Смаргоні”.

У праграме сустрэчы, дзяцей чакала шмат цікавых момантаў: экскурсія па маузейнай этнаграфічнай экспазіцыі “Адкуль нашы карані”, на якой наведвальнікі пазнаёміліся з побытовымі рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі, калекцыяй ручнікоў і посцілак. Дзеці атрымалі адказы на такія пятанні, як - чаму лялькі “бязлікія”? , для чаго саламяны “павук” вісіць над столлю? Па завяршэнні экскурсіі прайшоў майстар-клас па ткацтву, у якім удзельнікі угуртка па ткацтву Кенько Савелій і Вільтоўскі Ілля, пад кіраўніцтвам Ніны Кенько, паказалі сваё ўменне. Другая частка сустрэчы праходзіла на тэрыторыі Дома рамёстваў,дзе размясціўся “музей пад адкрытым небам” з музейнымі экспанатамі, цікавай фотазонай, выставай сувеніраў. Адбыўся яшчэ адзін майстар-клас на свежым паветры па саломапляценню, ў якім юныя госці таксама з ахвотай прынялі ўдзел. Завяршылася сустрэча цікавай забавай-конкурсам з паясамі “Запляці касу”. Дзеці і настаўнікі засталіся задаволены гэтай змястоўнай, цікавай і карыснай сустрэчай і развітваліся з супрацоўнікамі Дома рамёстваў у добрым настроі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь