Вандроўкі, якія натхняюць

05.05.2021

Удзельнікі музычна-гістарычнай вандроўкі “Каштоўнасці побач”, актыўныя грамадзяне “Залатога ўзросту” (аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту на базе УТЦСАН “Цеплы дом”) наведалі сядзібу Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.

Вандроўнікаў чакалі ў гэты дзень шмат цікавостак: цудоўная экскурсія па сядзібе ад загадчыка музея Алеся Жамойціна; квэст-гульня па тэрыторыі сядзібы, падчас якой госці прайшліся па самых знакавых мясцінах сядзібы, каб адшукаць дэвіз Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін; гучалі любімыя вершаваныя і празаічныя радкі з твораў Францішка Багушэвіча і іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Напрыканцы гульні чакаў музычны сюрпрыз: ля камня “Памяці Мацея Бурачка” прагучалі песні аўтарства Алеся Жамойціна ў выкананні Ігара Кавальскага. І ўсе ўдзельнікі мерапрыемства згаділіся з тым, што вандроўкі ў такія знакавыя месцы спрыяюць увасабленню ў жыцце дэвіза Міжнароднага Дня помнікаў і гістарычных мясцін: “Захаваем нашу гістарычную Радзіму”!

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь