На чарговую сустрэчу сабраліся жыхары аг. Сінькі і навакольных вёсак,каб яшчэ раз далучыцца да роднай спадчыны, прыпомніць стравы сваіх продкаў, хатні гліняны посуд, адзенне,у якое апраналіся бабулі і дзядулі, паспяваць народныя песні разам з удзельнікамі народнага фальклорнага калектыва в. Шутавічы. Гледачы ахвотна гулялі ў старадаўнюю гульню «Гарлачыкі», дзяліліся ўспамінамі пра даўнейшае жыццё сваіх бацькоў і расказвалі пра цікавыя рэчы хатняга ўжытку мінулага. На свяце шмат увагі было нададзена тэхніцы вырошчвання льну, ільняному адзенню, рушнікам з мясцовым арнаментам. Напрыканцы ўсе прысутныя наведалі музейны пакой Дома культуры.