"День Победы" через:
00

“Для Вас, мужчыны!”

22.02.2021

Канцэртная праграма “Для Вас, мужчыны!”, ў рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”, якая адбылася 21 лютага ў сектары культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры”, яшчэ раз падцвердзіла, што “творчасць не мае межаў”.

Перад пачаткам агляду таленавітая майстар Ірына Маеўская з аг. Асінаўшчызна, правяла для гасцей майстар-клас па лозапляценню, а таксама падрыхтавала персанальную выставу сваіх вырабаў.
Ірына Мароз, мясцовая настаўніца, прачытала аўтарскі верш да Дня абаронцаў Айчыны, расказала прысутным пра свайго бацьку ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, паказала яго фотаздымкі і ўзнагароды.
У выкананні удзельнікаў гуртка эстрадных спеваў “Ностальгия” і вакальнай групы “Задоринка” гучалі песні пра каханне, пра родныя мясціны, песні-шлягеры мінулых гадоў.
Прыемна здзівіла гледачоў “Дэфіле гальштукаў”, а менавіта незвычайных упрыгожванняў з гальштукаў, якую падрыхтавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Кудесница”.
Апладысменты не змаўкалі на працягу ўсёй канцэртнай праграмы. Жыхары аг. Бялкоўшчына пакідалі Дом культуры ў добрым узнёслым настроі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь