Праграма пачалася з паэтычнай старонкі. Мясцовы паэт Анатоль Юр'евіч Страх прачытаў свае вершы і байкі. Гасцямі мерапрыемства былі ўдзельнікі аматарскага калектыву мастацкай творчасці сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры”, якія дарылі гледачам свае музычныя віншаванні. У зале панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера. Усе артысты былі ўзнагароджаныя не толькі апладысментамі, але і букетамі восеньскіх кветак.