"День Победы" через:
00

Свята ў Валэйкавічах

21.07.2020

Году малой Радзімы і 80-годдзю ўтварэння Смаргонскага раёна было прысвечана свята пад назвай “Мы праслаўляем радзімы свой край”, якое прайшло 18 ліпеня ў в.Валэйкавічы.

Яго арганізатары пастараліся перагарнуць самыя адметныя старонкі гісторыі в.Валэйкавічы і рэгіёну, успомніць людзей, з імёнамі якіх связана гэта гісторыя. Гучалі цёплыя, пранікнёныя словы ў адрас былых кіраўнікоў мясцовай гаспадаркі і тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння мясцовых аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Менавіта ад спрадвечных крыніц творчасці народнай бярэ свой выток адзін са старэйшых фальклорных калектываў Смаргонскага раёна – народны фальклорны калектыў “Валэйчанка, нязменны кіраўнік - Марыя Станіславаўна Будзько! Сапраўдны прыгожыя, спеўныя, працавітыя і руплівыя жанчынкі, носьбіты багатай песеннай скарбніцы фальклору, цудоўныя спявачкі, якімі па праву можа ганарыцца Смаргоншчына! У іх цудоўным выкананні прагучалі беларускія народныя песні і аўтарскія песні М.Будзько. Парадавалі гледачоў юныя жыхары вёскі. Дзеці не толькі спявалі, але і па-майстэрску танчылі на імправізаванай пляцоўцы. Шчырымі апладысментамі сустракалі вяскоўцы гасцей – творчыя калектывы Кушлянскага сельскага клуба, Бялкоўшчынскага і Сольскага Дамоў культуры.
Са святам вяскоўцаў павіншавалі галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “АграСолы” Куніцкая Наталля Іванаўна і старшыня Сольскага сельскага Савета Мірскі Міхаіл Фёдаравіч .
Як на кожным свяце вёскі, ушаноўвалі старэйшую жыхарку вёскі – Роля Яніну Іванаўну, а таксама гаспадароў лепшых двароў - Пацэвіч Тэрэзу Іванаўну і Алехна Таццяну Барысаўну
Аформіць і ўпрыгожыць пляцоўку сваімі вырабамі дапамагла таленавітая зямлячка - майстрыха Аксана Алехна. Цудоўную выпечку і святочны каравай падрыхтавала да свята Тышко Ванда Міхайлаўна.
Свята ў Валэйкавічах удалося – вяскоўцы шчыра дзякавалі яго арганізатарам!

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь