"Ваенная агітбрыгада" ў в. Навасёлкі і Шчані

22.06.2019

Працягваюцца канцэртныя выступленні агітбрыгад ў аддаленых і маланаселеных пунктах раёна.

22 чэрвеня для жыхароў вёсак Навасёлкі і Шчані, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання сельскага клуба аг.Войстам "Вайстомскі сельскі клуб" прайшла канцэртная праграма "Перамога ў сэрцы кожнага жыве". У выкананні жаночай вакальнай групы з сельскага клуба в. Лешчаняты "Лешчаняцкі сельскі клуб" прагучалі песні ваенных гадоў, а таксама беларускія народныя песні і песні пра малую радзіму. Жыхары вёсак, а ў асноўным гэта пажылыя людзі, вельмі цёпла прымалі артыстаў, падпявалі, танцавалі і былі вельмі рады такой сустрэчы.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь