9 чэрвеня ў памяшканні адкрытага акцыянернага таварыства “Шутвічы -Агра” для жыхароў вёсак Шутавічы, Пярэбнавічы, Сукневічы Залескага сельскага Савета ў рамках абласной акцыі “Ваенная агітбрыгада” адбылася канцэртная праграма “У імя жыцця на зямлі”, якую падрыхтавалі спецыялісты сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры”.
У выкананні вакальнай групы “Залеснянка” прагучалі песні ваенных гадоў, а таксама песні аб малой радзіме, якім ахвотна падпявалі ўсе прысутныя. Вяскоўцы цёпла сустракалі самадзейных артыстаў і ахвотна згадзіліся на сумесны фотаздамак напрыканцы мерапрыемсвта.