«Смаргонскі раён-тэрыторыя здароўя!»

01.03.2019

Рост колькасці нарказалежных выклікае асаблівую трывогу сусветнай і беларускай грамадскасці. У сувязі з гэтым у многіх гарадах Беларусі праходзяць акцыі па прафілактыцы нарказалежнасці і ўжывання наркотыкаў сярод насельніцтва.

1 сакавіка спецыялісты дзяржаўнай установы культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" правялі акцыю " Смаргонскі раён-тэрыторыя здароўя!"у рамках Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй. Падчас правядзення акцыі яе арганізатары стараліся данесці жыхарам горада, якой страшнай хваробай з'яўляецца наркаманія, аб згубным уздзеянні наркатычных і псіхатропных рэчываў на здароўе людзей, а таксама аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за іх збыт, захоўванне і ўжыванне. Для ўдзельнікаў акцыі былі падрыхтаваны інфармацыйныя буклеты па прафілактыцы наркаманіі «Мы супраць наркотыкаў», «10 прычын сказаць НЕ наркотыкам".

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь