Илья Зенько

Дасягненнi

ГУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»

Кацярына Махнач, культарганізатар ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, прыняла ўдзел у абласным конкурсе плакатаў "Остановим СПИД вместе" і была ўзнагароджана Дыпломам II ступені за арыгінальнасць і удзел у абласным конкурсе.

Тэатр мініяцюр "Вясёлы калейдаскоп" сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры” прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе тэатральных калектываў і быў узнагароджаны Дыпломам за артыстызм.

Тэатр мініяцюр аддзела культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры”прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе тэатральных калектываў і быў узнагароджаны Дыпломам за развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе.

Тэатр мініяцюр “Марыянеткі”сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры” прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе тэатральных калектываў і быў узнагароджаны Дыпломам за цікавую рэжысёрскую работу і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

Дзіцячы лялечны гурток “Балаганчык” сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры”прыняў удзел у абласным семінары-практыкуме рэжысёраў народных і узорных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў, які праходзіў на базе Іўеўскага цэнтра культуры. “Балаганчык” быў узнагароджаны Дыпломам за удзел у семінары-практыкуме і за развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва.

Наталля Логач, майстар па саломапляценню аддзела традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў” дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, прыняла ўдзел у абласной выставе-конурсе саломапляцення “Саламяныя дзівосы” і атрымала Дыплом III ступені ў намінацыі “Лепшы сувенір з саломкі”

Аркестровая група народнага цымбальнага аркестра імя А.А.Дзяругі(кіраўнік В.А.Грагоўская) узнагароджана дыпломам у намінацыі “ансамбль змешанага інструментальнага скаду”, а таксама за папулярызацыю музычнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства і актыўны ўдзел у II аглядзе-конкурсе аматарскіх калектываў інструментальнага жанру(г.Гродна)

3 снежня танцавальная група народнага ансамбля песні танца імя Агінскага ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, прыняла ўдзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які адбыўся на базе Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Танцавальная група стала уладальнікам Дыплома 1 ступені ў намінацыі "Беларускі народны танец".



Народный хор ветеранов

ГУК "Сморгонский районный центр культуры"

Народны хор ветэранаў быў створаны ў 1976 годзе, як хор адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”. У 1987 годзе атрымаў ганаровае званне “народны”. На працягу ўсяго часу дзейнасці ён з’яўляўся адным з лепшых самадзейных калектываў Смаргоншчыны. Любоў да песні аб’яднала рабочых, служачых, ветэранаў прадпрыемства, для якіх песня з’яўляецца надзейным спадарожнікам па жыцці.

У рэпертуары калектыва- творы вядомых беларускіх і рускіх аўтараў, беларускія і рускія народныя песні і песні самадзейных кампазітараў.

Калектыў выступаў на раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях: узнагароджаны медалём фестываля “Беларусь-мая песня”, дыпломам фестываля “Певческое поле”, дыпломам лаурэата 2-ой ступені за ўдзел у 1 абласным фестывалі народных харавых калектываў,шматлікімі Ганаровымі граматамі.

У 2006 годзе народны хор прыняў удзел у II абласным конкурсе народных хароў і ансамблей песні і танца “Над сінім Нёманам”, дзе стаў лаурэатам III ступені. У 2008 годзе- лаурэат II фестываля мастацкай самадзейнасці арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці.

У 2012 годзе ўзнагароджаны Дыпломам на абласным конкурсе народных хароў ансамблей песні і танца “Над сінім Нёманам”. У 2003 годзе калектыў ізноў прымаў удзел ў Рэспубліканскім фестывалі мастацкай самадзейнасці арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці.

У 2016годзе калектыў паспяхова абараніў званне “народны” і ў сувязі з рашэннем калегіі Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама №23 ад 20.12.2016 года памяняў базу дзейнасці з ААТ “Завод аптычнага станкабудавання”на ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” з 01.01.2017г.

Народны хор ветэранаў
ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”



Кулагіна Ірына Мікалаеўна, загадчык аддзелам па рабоце з моладзю ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, 2 ліпеня 2016 года стала пераможцай у чацвёртай узроставай групе рэгіянальнага фестываля-конкурса эстраднай песні “Адна зямля”, г.Астравец, дыплом II ступені.


Народны ансамбль народнай песні “Хутарок”ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, 15 мая 2016 года стаў пераможцам I адкрытага фестываля мастацтваў “Мы вместе”,г.Мінск , дыплом I ступені.

Любоў Мыская, удзельніца гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Арт-дызайн” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, 29 сакавіка 2016 года атрымала сертыфікат удзельніка 6-га Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурса выяўленчага мастацтва «КрасаWeek», г. Мінск.

Народны тэатр лялек “Батлейка” ДУК “Смаргонскі раённы цэнт культуры”, 15 мая 2016 года узнагароджаны спецыяльным прызам “За удалы творчы эксперымент” на II адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі», г. Смаргонь



Вакальная група «Соседушки» ДУК “Смаргонскі раённы цэнт культуры”,16 красавіка 2016года узнагароджана дыпломам за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні на абласным фестывалі-конкурсе ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, г.п. Іўе

Старонка 141 з 141

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь