У Смаргонскім раённым выканаўчым камітэце 20 лістапада 2025 г. з 11.00 да 13.00 адбудзецца прыём грамадзян (4 паверх, каб. 415) і адначасова прамая тэлефонная лінія (тэл. 3-88-30) для жыхароў раёна старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Дарожка Анатолем Андрэевічам.
Папярэдняя запіс на прыём ажыццяўляецца да 13.00 19 лістапада 2025 г. па тэлефоне 3-76-57.
6 лістапада ў глядзельнай зале Смаргонскага раённага цэнтра культуры адбылося святочнае мерапрыемства «Октябрь в сердцах поколений», прысвечанае надыходзячай даце — 7 лістапада — Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гледачы маглі ўспомніць падзеі тых далёкіх гадоў, якія мелі вялікае значэнне для гісторыі нашай краіны. Урачыстую атмасферу свята дапоўнілі канцэртныя нумары і патрыятычныя песні, падрыхтаваныя творчымі калектывамі і салістамі Смаргоншчыны.
У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне актывістаў раёна і горада, чый працоўны досвед і вернасць справе робяць вялікі ўклад у развіццё і захаванне нашай Радзімы.
Гэтае свята — яшчэ адзін сімвал пераемнасці пакаленняў і таго, што памяць аб гісторыі жыве ў сэрцах людзей.
«Неделя нулевого травматизма» праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя людзей на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устраненні.
Акрамя таго, 13 лістапада адбудзецца абласны Дзень аховы працы з адзінай павесткай «Культура вытворчасці, працоўная і вытворчая дысцыпліна — аснова забеспячэння бяспекі працы».
Спецыялісты аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» правялі танцавальна-разважальную праграму «Тык-ток трэнд» для вучняў з аздаравіцельных лагераў ДУА «Гімназія г. Смаргоні» і ДУА «Сярэдняя школа № 7».
Хлопцы выдатна і заўзята праводзілі свой вольны канікулярны час: шмат танцавалі, весяліліся і гучна спявалі, напаўняючы залу смеху і радасцю.