Фестываль побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод»

02.07.2026

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Восьмы «Жодзішкаўскі карагод» запаліў свае агні. Свята, якое стала сапраўднай візітоўкай Жодзішкаў, сабрала шмалікіх гасцей. Галоўны герой – чароўны Чаравік – зноў закружыў усіх у віхуры весялосці.

Для ўрачыстага адкрыцця фестывалю на сцэну запрасілі пачэсных гасцей. Па добрай жодзішкаўскай традыцыі, каб лічыць фестываль адкрытым, пачэсныя госці сталі па адной назе ў сімвалічны чаравік і разам з усімі ўдзельнікамі і гледачамі крыкнулі: «Фестываль пачынаецца!». Затым госці закружыліся ў вядомай усім «Лявонісе», падаючы прыклад прысутным.

Адной з галоўных забаў стала выстава-конкурс на самыя прыгожыя і крэатыўныя чаравікі, якія падрыхтавалі госці свята. Усе работы размясцілі ля фотазоны, і кожны жадаючы мог прагаласаваць за пару, якая найбольш спадабалася. Але галоўнае напружанне вітала ў паветры, калі на пляцоўку выйшлі ўдзельнікі конкурсу на «Лепшую пару свята». Канкурсанты спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях: дзеці, моладзь, вопытныя танцоры.

Матэрыялы газеты "Светлы шлях"

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь