Смаката па-Сінькоўску

29.03.2020

29 сакавіка у аддзеле культуры і вольнага часу «Сінькоўскі Дом культуры» сабраліся жыхары аграгарадка Сінькі на гасцёўню «Частуйцеся на здароўе».

У фае Дома культуры гаспадыня сустрэчы павітала ўсіх гасцей хлебам-соллю і запрасіла ў музейную залу. Размова пачалася з пазнавальных звестак пра мясцовыя народныя святы і абрады, прыказкі і прымаўкі, непаўторнасць і адметнасць жыцця нашых вяскоўцаў, беларускую гасціннасць. Вялася гаворка і пра мясцовыя рушнікі- набожнікі, іх арнамент і малюнак. Затым размова пайшла пра нацыянальную кухню, разважалі пра каштоўнасць хлеба і бульбы. Усе разам прыпомнілі стравы з бульбы, рыбы, малака, абмяняліся рэцэптамі прыгатавання мясцовага квасу, бярозавіка, медавухі.
Напрыканцы прысутныя пакаштавалі некаторыя мясцовыя стравы. Асабліва да спадобы гасцей прыйшлася страва вёскі Сівіца «Шальбабоны з груцай». На працягу сустрэчы-гасцёўні прысутныя шуткавалі, прыпаміналі цікавыя выпадкі і вясёлыя гісторыі з жыцця вяскоўцаў.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь