"День Победы" через:
00

У раённым Цэнтры культуры правялі старанавагодняе свята для пажылых людзей

16.01.2020

15 студзеня цэнтр тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” сумесна з раённым Цэнтрам культуры правялі для людзей шаноўнага ўзросту вельмі цікавае мерапрыемства, якое было прымеркавана да Новага года па старым стылі. Яно ладзілася ў так званай блакітнай зале гэтай культурнай установы.

Было ўсё: ёлка, Дзед Мароз, Снягурка, сімвал 2020 года Мышка, песенныя і танцавальныя калектывы, поўная зала гледачоў і непасрэдных удзельнікаў старанавагодняга свята. Песні, танцы, загадкі, адгадванне назваў песень па мелодыях. А потым людзі шаноўнага ўзросту расказвалі, нібы дзеці, навагоднія вершыкі каля ёлкі, спявалі песні на навагоднюю тэматыку. За гэта яны атрымлівалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі. Адным словам, было весела і цікава. А закончылася старанавагодняе свята дыскатэкай, на якой пажылыя людзі танцавалі не горш за маладых.

Более подробная информация по ссылке У раённым Цэнтры культуры правялі старанавагодняе свята для пажылых людзей

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь