"День Победы" через:
00

“Навагодні агеньчык” у аг.Залессе

28.12.2019

Новы год па-спартыўнаму… Так незвычайна вырашылі правесці стары і сустрэць новы 2020 год работнікі сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры” і запрасілі 28 снежня аднавяскоўцаў на “Навагодні агеньчык”!

Навагодняя зімовая «Алімпіяда» пачалася з урачыстага адкрыцця і запальвання «алімпійскага агню» старажытнагрэчаскімі Багамі. Далей прадстаўнікі розных “жартоўных” краін спаборнічалі ў такіх відах спорту, як “фігурнае матлянне”, “бабслей без санак”, “ролевыя гульні па хакеі” і “сінхроннае плаванне на лёдзе”. Кульмінацыяй спаборніцтваў стаў конкурс на самага спартыўнага Дзеда Мароза. Завяршылася навагодняя «Алімпіяда» урачыстым узнагароджваннем чэмпіёнаў і ўручэннем каштоўных падарункаў.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь