"День Победы" через:
00

“Калядкі”

25.12.2019

У чарадзе навагодніх святаў асаблівае месца займаюць Каляды – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця.

Яго адзначаюць мільёны людзей ва ўсім свеце. У святочны дзень 25 снежня работнікі сектара культуры і вольнага часу «Крэўскі Дом культуры» запрасілі аднавяскоўцаў на святочную праграму, каб не толькі разам сустрэць гэтае цудоўнае свята, але і далучыць маладое пакаленне да традыцый і звычаяў нашых продкаў. Самадзейнымі артыстамі Дома культуры была падрыхтавана канцэртная праграма, якая ўключала калядныя песні і віншаванні. Для дзяцей, якія больш за ўсіх чакаюць ад свята цудаў і падарункаў, праводзіліся цікавыя калядныя гульні. Дзед Мароз і Снягурка, якія прыбылі на Каляды, дарылі ўсім прысутным радасць, ствараючы цёплую святочную атмасферу ў зале.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь