"День Победы" через:
00

Калядныя мерапрыемствы ў аг.Вишнево

25.12.2019

Рождество Христово — это чудесный праздник, который традиционно собирает вокруг себя многих жителей агрогородка Вишнево.

Каляды - гэта цудоўнае свята, якое традыцыйна збірае вакол сябе шматлікіх жыхароў аграгарадка Вішнева.
25 снежня работнікі аддзела культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» правялі для аднавяскоўцаў абрад «Калядкі», а 26 снежня запрасілі ўсіх на свята «Каляды ў коле сяброў» і святочны канцэрт «Калядная зорка». «Сёння мы сабраліся на свята радасці ўсіх людзей. Падзея, з'яўленне на Свет Ісуса, выратавальніка чалавецтва, унесла мноства традыцый у наша жыццё. Адна з іх - гэта наш сённяшні калядны канцэрт, які мы пачынаем з прыгожых і светлых песень»- такімі словамі пачала святочную сустрэчу вядучая праграмы Ала Дыро. З віншаваннямі да прысутных звярнуліся ксёндз касцёла святога Тадэвуша Антон Казлоўскі і старшыня Вішнеўскага сельскага Савета Святлана Махнач. Святочны настрой падарылі жыхарам аг. Вішнева ўдзельнікі касцельнага хору, дзіцячая вакальная група «Весялінка», удзельнікі гуртка сольных спеваў, дуэт Сідаровіч. Калядныя мерапрыемствы ў чарговы раз пацвердзілі, што добрая песня застаецца галоўным сімвалам любога свята і заўсёды спрыяе добраму настрою людзей.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь