Стала добрай традыцыяй выдатнай восеньскай парой адзначаць Дзень пажылых людзей. Ва ўтульнай цёплай атмасферы прайшла святочная праграма. З шчырымі пажаданнямі для гасцей выступіў старшыня Смаргонскага раённага савету Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Уладзімір Леапольдавіч Касакоўскі. Душэўныя песні прагучалі ў выкананні салістаў народнай эстраднай студыі «Міраж» Смаргонскага раённага цэнтра культуры. У завяршэнні сустрэчы, супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, прапанавалі гасцям акунуцца ў выдатны свет мастацтва - бліжэй пазнаёміцца з творчасцю нашай таленавітай зямлячкі, Ганаровым грамадзянінам Смаргонскага раёна Ліліяй Уладзіміраўнай Трохалевай, карціны якой былі прадстаўлены на выставе.