У самым пачатку мерапрыемства вядучыя Ала Дыро і Ірына Антухевіч далі слова гасцям-галоўнаму спецыялісту па ідэалагічнай працы КСУП "Саўбел-2016" і, па сумяшчальніцтве спонсару агеньчыка-Ганне Адамовіч, а таксама старшыні ветэранскай арганізацыі Ядвізе Буйноўскай.
Добра, што ёсць такое свята, бо гэта дзень, калі мы можам падзякаваць старэйшае пакаленне за цяпло іх сэрцаў, за аддадзеныя працы сілы, за вопыт, мудрасць, якім яны дзеляцца з маладым пакаленнем. У зале панавала самая цёплая атмасфера. Удзельнікі аматарскай творчасці Вішнеўскага Дома культуры і Ляшчаняцкага сельскага клуба падарылі гасцям незабыўныя ўражанні. Усе забыліся аб сваім узросце, аб сваіх хваробах.