"День Победы" через:
00

18 жніўня адбылося свята вёскі Дзевятні

18.08.2019

Адразу адчувалася, што артыстаў у Дзевятнях вельмі чакалі. А артысты, у сваю чаргу, у мерапрыемства імкнуліся ўкласці максімум сваіх талентаў, усю сваю душу, усю цеплыню сваіх сэрцаў.

Ўшанаванне самага старэйшага жыхара вёскі Дамуць Тамары Канстанцінаўны (1930 года нараджэння), і самага юнага - Данііла Ігаравіча Паўлiнiч, які з'явіўся на свет у снежні прошлага года, дадалі да святочнага настрою яшчэ больш душэўнай цеплыні. Жодзiшкоўскiя артысты павіншавалі з юбілеем і аднагодку ўтварэння Гродзенскай вобласці - Юлію Сяргееўну Барысенка, якой у гэтым годзе споўнілася 75 гадоў. Для яе і для ўсіх вяскоўцаў прагучалі самыя добрыя і шчырыя словы віншаванняў, пажаданні шчасця і дабра, і вядома ж, музычныя падарункі.
Госці свята вельмі цёпла сустракалі музычныя кампазіцыі ў выкананні Алены Давыдзенкавай, Кацярыны Варанішча, Максіма Пашука. З усёй душой і шчырай непасрэднасцю яны ўдзельнічалі ў гульнях і танцавальных конкурсах. І нават, калі свята скончылася, па просьбах тых, хто сабраўся, артысты выканалі некалькі нумароў на біс. Так выдатна, што свята атрымалася такім душэўным і шчырым, такім добрым, светлым і радасным.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь