Прэмію “Залаты паравоз” атрымалі намінанты ў розных катэгорыях “Лепшы начальнік станцыі”, “Лепшы дзяжурны”, “Лепшы білетны касір” і інш. Усяго было заснавана 12 намінацый. Вялі цырымонію дзеці чыгуначнікаў - Таццяна Несцюрына і Глеб Кур'ян . Ствараць святочны настрой дапамагалі таксама салісты народнай эстраднай студыі “Міраж” дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”. Шмат добрых слоў прагучала ў адрас чыгуначнікаў ад жыхароў аг.Залессе і старшыні Залескага сельскага Савета З.Грышкевіча. Цёплая святочная атмасфера панавала ў зале на працягу ўсяго мерапрыемства.