Смаргонскі раён на фестывалі прадставілі работнікі аддзела традыцыйнай культуры "Раённы дом рамёстваў" ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры", народныя майстры Рэспублікі Беларусь-Людміла і Аляксандр Мускія, узорны фальклорны калектыў "Нальшчаначка" ДУА "ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа"(кір.К.Дудзінская), узорны ансамбль народнай музыкі "Гулянак" ДУА "Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага"(кір.Ч.Жых). Са сваімі стравамі нацыянальнай беларускай кухні прыехалі работнікі сектара культуры і вольнага часу "Лылойцінскі Дом культуры”. У рамках фестывалю праходзіў конкурс фальклорнага мастацтва "Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах", на якім лаўрэатамі I ст. у намінацыі "Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў" стаў узорны ансамбль народнай музыкі "Гулянак" ДУА "Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага". Лаўрэатамі II ст. у гэтай жа намінацыі стаў узорны фальклорны калектыў "Нальшчаначка" ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс “Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа». На абласным конкурсе традыцыйных рэгіянальных касцюмаў «Скарбніца моды Панямоння» касцюмы, якія адлюстроўваюць асаблівасці рэгіянальнага строя Смаргонскага раёна, прадэманстравалі работнікі аддзела традыцыйнай культуры "Раённы дом рамёстваў" ДУК "Смаргонскі райны цэнтр культуры”.