Былі абмеркаваны пытанні працы клубных фарміраванняў для пажылых людзей, у тым ліку калектываў і гурткоў аматарскай мастацкай творчасці і іх удзел у культурным жыцці раёна. Дадзена ацэнка працы па абслугоўванню пажылых жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў за бягучы год. Станоўчым вопытам падзялілася А. Л. Дыро, загадчык аддзела культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры». Абмяркоўваліся праблемныя пытанні па арганізацыі вольнага часу людзей пажылога ўзросту. Былі вызначаны накірункі работы на бліжэйшы час, дадзены новыя метадычныя рэкамендацыі. Арганізацыя работы з людзьмі пажылога ўзросту застаецца адным з асноўных накірункаў работы клубных устаноў Смаргонскага раёна.