На тэрыторыі Дома культуры размясціліся фотазоны ў вясковым стылі, кветкавыя кампазіцыі і перасоўныя клумбы. Цікавасць гледачоў выклікала конкурсна-гульнёвая праграма “Кветкавая фея”, у якой сваё “чароўнае майстэрства” прадэманстравалі 5 юных удзельніц, якія спаборнічалі ва ўменні спяваць, дэфіліраваць, складаць і прэзентаваць кветкавыя кампазіцыі. Упрыгожыла свята выступленне артыстаў з Бялкоўшчынскага Дома культуры. Гледачы сустракалі гасцей цёплымі апладысментамі, а юныя вяскоўцы кожны музычны нумар артыстаў суправаджалі вясёлымі танцамі. Усе ўдзельнікі свята атрымалі добры зарад бадзёрасці і святочнага настрою.