"День Победы" через:
00

«Жыву і дыхаю, мой край табою».

21.04.2019

21 красавіка творчыя работнікі Бялкоўшчынскага Дома культуры выехалі ў в. Аславеняты, дзе іх, нягледзячы на пахмурнае надвор'е, з нецярпеннем чакалі гледачы, а артысты не расчаравалі.

Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. А як інакш, калі артысты шчыра дзяліліся не толькі сваім прафесійным майстэрствам, але і душэўным цяплом.
Усяго ў вёсцы Аславеняты пражывае 50 чалавек, 25 з якіх-людзі сталага ўзросту. Пра кожнага з іх вядучыя канцэртнай праграмы сказалі шмат цёплых і прыемных слоў, пажадалі ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту. З удзячнасцю прымалі цёплыя словы і пажаданні старажылы вёскі , а таксама юбіляр, які нарадзіўся ў год утварэння Гродзенскай вобласці.
Канцэртная праграма была вельмі разнастайная і дзякуючы спагадлівасці і добразычлівасці жыхароў в. Аславеняты, канцэрт стаў сапраўдным святам. Пасля выканання некалькіх песень, слухачы не змаглі ўседзець на месцы і пусціліся ў скокі. Канцэртная праграма нагадвала хутчэй сяброўскую сустрэчу старых добрых сяброў і праляцела незаўважна.
Стараста вёскі Мар'ян Коўган, якому 24 красавіка споўніцца 80 гадоў, ад імя ўсіх прысутных падзякаваў артыстам за святочную канцэртную праграму і пажадаў ім творчых поспехаў.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь